Уступiла ў сiлу 28 лiстапада 2014 года
Урад Рэспублiкi Беларусь i Федэральны Савет Швейцарскай Канфедэрацыi, якiя далей называюцца Дагаворнымi Бакамi,
iмкнучыся да далейшага паглыблення зносiн у галiне аўтамабiльных пасажырскiх i грузавых перавозак памiж дзяржавамi Дагаворных Бакоў, а таксама перавозак транзiтам праз ix тэрыторыi,
пагадзiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Артыкул 4 "Грузавыя перавозкi" Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Федэральным Саветам Швейцарскай Канфедэрацыi аб мiжнародных аўтамабiльных пасажырскiх i грузавых перавозках ад 18 снежня 2000 года выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"1. Любы перавозчык дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку мае права без дазволу часова ўвезцi парожнi або загружаны транспартны сродак на тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага Боку, каб перавезцi грузы:
а) памiж пунктам на тэрыторыi дзяржавы аднаго Дагаворнага Боку i пунктам на тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку; або
б) пры адпраўленнi з тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку ў трэцюю дзяржаву або з трэцяй дзяржавы на тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага Боку; або
в) транзiтам праз тэрыторыю дзяржавы другога Дагаворнага Боку.
2. Падчас перавозак, якiя ажьщцяўляюцца счэпленымi транспартнымi сродкамi, элементы якiх зарэгiстраваны ў розных дзяржавах, палажэннi гэтага Пагаднення прымяняюцца да ўсяго аўтапоезда, калi транспартны сродак - цягач зарэгiстраваны ў дзяржаве аднаго з Дагаворных Бакоў.".
Артыкул 2
Лiчыць страцiўшым сiлу пункт 2 "Грузавыя перавозкi (Артыкул 4)" Пратакола да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Федэральным Саветам Швейцарскай Канфедэрацыi аб мiжнародных аўтамабiльных пасажырскiх i грузавых перавозках ад 18 снежня 2000 года.
Артыкул 3
Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу з даты атрымання па дыпламатычных каналах апошняга пiсьмовага паведамлення, якое пацвярджае выкананне Дагаворнымi Бакамi ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам кожнай дзяржавы ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сiлу.
Здзейснена ў горадзе Жэневе 26 лютага 2014 года ў двух сапраўдных экзэмплярах, кожны на беларускай i французскай мовах, прычым усе тэксты маюць аднолькавую сiлу.
За Урад За Федэральны Савет Рэспублiкi Беларусь Швейцарскай Канфедэрацыi Подпiс Подпiс