Урад Pэcпyблiкi Беларусь i Урад Латвiйскай Рэспублiкi, якiя далей называюцца Дагаворнымi Бакамi,
прымаючы да ўвагi спрыяльнае развiццё двухбаковых гандлёва- эканамiчных зносiн,
кiруючыся iмкненнем да далейшага развiцця аўтамабiльных зносiн памiж дзвюма краiнамi, а таксама транзiтам праз ix тэрыторыi,
дамовiлiся аб нiжэйпададзеным:
Артыкул 1
Артыкул 14 Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Латвiйскай Рэспублiкi аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах ад 1 лютага 1995 года выкласцi ў наступнай рэдакцыi:
"1. Перавозкi пасажыраў i грузаў, якiя ажыццяўляюцца перавозчыкамi аднаго Дагаворнага Боку па тэрыторыi дзяржавы другога Дагаворнага Боку на падставе дадзенага Пагаднення, а таксама транспартныя сродкi, якiя выконваюць гэтыя перавозкi, вызваляюцца ад падаткаў, збораў i iншых плацяжоў, якiя звязаны з валоданнем або выкарыстаннем транспартных сродкаў.
2. Вызваленне, якое прызначана ў дадзеным артыкуле, не датычыцца збораў за праезд з карыстальнiкаў дарог, збораў за праезд па платных дарогах i iншых плацяжоў, якiя збiраюцца за карыстанне аўтадарожнай сеткай або мастамi.".
Артыкул 2
Пункт 9 Пратакола да Пагаднення памiж Урадам Рэспублiкi Беларусь i Урадам Латвiйскай Рэспублiкi аб мiжнародных аўтамабiльных зносiнах ад 1 лютага 1995 года выключыць.
Артыкул 3
Дадзенае Пагадненне ўступае ў сiлу з даты атрымання па дыпламатычных каналах апошняга пiсьмовага паведамлення, якое пацвярджае выкананне Дагаворнымi Бакамi ў адпаведнасцi з нацыянальным заканадаўствам кожнай дзяржавы ўнутрыдзяржаўных працэдур, неабходных для яго ўступлення ў сiлу.
Здзейснена ў горадзе Рызе 6 жнiўня 2014 года ў двух экзэмплярах, кожны на беларускай, латышскай i рускай мовах, прычым усе тэксты аўтэнтычныя i маюць аднолькавую юрыдычную сiлу. У выпадку разыходжанняў у тлумачэннi палажэнняў дадзенага Пагаднення перавага будзе надавацца тэксту на рускай мове.
За Урад За Урад Рэспублiкi Беларусь Латвiйскай Рэспублiкi